Пахавалi

Пахавалі мяне на світанку
і ўкралі прыгожыя думкі...
Я забыла, як падалі зоркі,
я забыла, як плакалі дзеці.

У руках трымала я пташку,
толькі холад яе загубіў...
Па шчацэ моцна плёткаю біў
дождж з іржавым дыханнем.

Пачалі зоркі падаць і сорам
ахапіў тыя чорныя душы.
Гром крычаў у мае хворыя вушы
і жыццё перастала быць колам.

Я забыла, як падалі зоркі,
я крычала цішэй усё ў думках...
Белы птах пакідаў тыя горкі,
дзе хавалі мяне...
               Бала поўнач...
Крыху стала лягчэй.


2007


Рецензии