Бацькау дагляд

Я тут адна, як кАчка на вадзе:
Чарот замест падлогi, столю, сценау.
Я, нават, бацьку празываю "Дзед".
Ды хто ж яго паклiча зараз Генам?

Ня гледзячы на вонкавы выглЯд -
Убойным стрэлам дзейнага сарказму.
Усё жыццё пiльнуецца дагляд,
Каб гэты "гумар" утварыу абрАзу.

I кожны колер робiцца благIм,
Вада каламутнЕе горш мазуту.
А я павiнна у адказнасць - гiмн,
Без процiяддзя праглынУу атруту?

Чаму? Адкуль? З якiх прагорклых днiшч
Iмкнуцца брудам нарадзiцца словы?
Нiбыты нехта прымушае - Знiшч
Да першапачатковае асновы!


Рецензии