Пасля буры
I лес стары стагнаў, шумеў.
Тут з каранем палову дрэў
З зямлi дастаў Гасподнi гнеў.
Дубы ж магутныя стаяць –
Не здужаў вецер iх падняць,
Таму што моцна каранi
Сядзяць у матачцы-зямлi.
Шкада дубам бярозак тых,
Што зелянелi каля iх…
Але ў прыроды есць закон:
Слабых заўжды знiшчае ен.
2005
Свидетельство о публикации №115020105933
Светлана Чарная 2 09.08.2016 15:38 Заявить о нарушении