Цяпло душы

Калi ў жыццi ты шмат прыдбаў:
Кватэру, дачу, дом, машыны –
Спытай, як многа добрых спраў
Зрабiў для роднай ты Айчыны?

Цi ты, мой дружа, дапамог
Сiротам, што аб хлебе мараць?
Для мацi роднай ты збярог
Цяпло душы? Цi тая зайдрасць

Спакою вечна не дае, -
Пакуль па белым свеце ходзiш, -
Што той больш мае за цябе…
У апраўданне ты прыводзiш

Мiлiярдэраў, што жывуць
Адразу ў трох – пяцi краiнах,
На яхтах казачных плывуць –
Ды на чыiх жа, дружа, спiнах?

Калi ўзлятаеш да нябёс,
Ляцi на крылах ты ўласных.
Глядзi пры гэтым, брат, каб лёс
Другiх людзей не быў няшчасным,

Насустрач сэрца адкрывай
Тым, хто пакутуе, хто плача,
I просiць хто. Не забывай –
Зрабiў дабро – дабром аддача.





                2005


Рецензии
Вельмі згодна! Яшчэ я бы зрабіла добрыя дамы-прытулкі для жывёл, каб ні адзіны сабака ці кот не гінулі на вуліцы!

Светлана Чарная 2   23.02.2016 13:24     Заявить о нарушении
Добры ты чалавек, Светачка! Дзякуй табе!
З павагай, Галiна

Галина Харитоненко Анкута   24.02.2016 07:52   Заявить о нарушении
Імкнуся, Галачка! Але адзінота ўсёж-такі праяўляе парою свой дысананс у душы!

Светлана Чарная 2   24.02.2016 10:43   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.