У Швейцарыi

Хто рай убачыў на Зямлi,
Не хоча той на неба.
Жывi, любуйся iм, калi
Усе тут ёсць, што трэба.

Тут дзiркi робяць у гары –
Бягуць па iх машыны.
Па рэках ходзяць караблi,
У снезе – гор вяршынi.

Адтуль на лыжах ты ляцiш,
А хочаш – дык на санках.
Унiз апаслiва глядзiш –
Швейцарыя  ўся ў банках!

I трэба хуткасць разлiчыць,
Каб раптам не звалiцца
Туды, дзе золата ляжыць,
Дай Бог, не памылiцца!


                2005


Рецензии
Так, простыя людзі ва ўсім свеце жадаюць міра, сяброўства. Для іх няма большага шчасця, чым смех дзяцей і іх здароўе! Войны патрэбны тым, хто іх развязвае... А прыгадзіўся ты там, дзе нарадзіўся!

Светлана Чарная 2   25.01.2016 16:06     Заявить о нарушении
Мудрыя думкi, Светачка!
Дзякуй!

Галина Харитоненко Анкута   25.01.2016 21:37   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.