Цудоуны верш! I пачуццi як быццам з мяне спiсаны... Маю жаданне параiць Вам змянiць слова жаркi на слова гарачы. У гарачы дзень. Але Вы гаспадыня свайго верша, маеце права не прыслухоувацца да такiх парад. Нiяк не магу зразумець, як на планшэце у кароткае знайсцi. Казалi мне,што ёсць нейкае спалучэнне кнопак, ды не запомнiла... Можа Вы падкажаце, была б удзячна. Найлепшыя пажаданнi дабра i натхнення.
Дзякуй Вам, Людмiла, ужо змянiла слова, хаця "у" доугае крышку выбiвае з рытму)
Цяпер пра "у" кароткае: Звычайна я набiраю новы верш на "WPS office", i туды устауляю у кароткае, якое да гэтага захавала з другога верша. А вось як друкаваць яго у водгуках, я таксама не ведаю))
Магчыма, ёсць яшчэ якi-небудзь сiнонiм да гэтага слова. Ведаеце, я накупляла слоунiкау, але не зауседы яны дапамагаюць. То лiшняя лiтара галосная, то нацiск не на той склад выпадае... Ды i не зауседы рэдактары часопiсау iдуць на ужыванне мясцовых слоу, неагульнаужывальных, не прынятых у класiчнай мове... а я лiчу гэта няправiльным. Вялiкая i магутная руская мова не была б такой, калi б не цанiла увесь скарб усiх мясцовых моу. I як у такiм выпадку пашыраць, зберагаць усе багацце беларускай мовы? Хутка яна акрэслiцца 20 тысячамi прынятых слоу, i аб яе багаццi нiхто не успомнiць... Ужо у многiм так i ёсць...
Калiсьцi у юнацтве я з захапленнем перачытала амаль усе творы Шамякiна, Мележа... Цяпер шмат слухаю (беларускамоуныя радыё-праграмы)... Гэта дапамагае мне да гэтай пары думаць, размауляць i пiсаць на роднай мове без дапамогi слоунiкау)) Разумею: Вам даводзiцца больш глыбока мець справу з моваю, таму шчыра жадаю Вам поспехау як у складаннi вершау, так i у патрэбнай людзям працы!
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.