идти и видеть снег
Быць смелай за плячыма.
І праз гады прысніць,
і зноў крычаць у сне.
Быць Еваю не грэх,
а з яблыкам дзяўчынай
смяротна. Не даплыць
і да світанку мне.
Прашу тваёй рукі!
Дазволь безабароннасць.
Я дотыкам адным
асветлена! Табе
ўсе белыя сцягі!
Ды не бяруць палонных
за пачуццё віны!
Тры кропкі.
І прабел
стамляецца ў журбе
па словах:
друкаваных,
сказаных ды й забытых
назаўжды,
нястомных і жывых,
прамоўленых старана
не для мяне.
Бязмоўныя дажджы
ідуць як сувязныя па маўчанню.
і подзвігам здаецца мне жыццё.
І працякае дзень
нібыта ў кране
з апошняй кропляй знікла пачуццё
нязнанае, як пацалункаў выйсце,
саленае - па вуснах і грудзях,
як адчуванне новага жыцця,
Што праз мяне адкрыецца калісьці...
І стане домам мне дзіцячы смех.
Ну а пакуль ісці і бачыць снег.
І за плячыма быць немілай, можа ...
І толькі прамаўляць: "Магутны Божа,
і з гэтай небяспечнай вышыні
І ад мяне яго абарані!"
Бо столькі гора ў вобліку святым,
Бо гэта мора шчасця не па ім,
Што ўсё мінула - зноўку не пачаць!
Я гэты дзень выношу на плячах.
Ды й журбы падманлівы прысуд
Яшчэ не пакаханаму нясу.
Свидетельство о публикации №115020111135
Цёплай Вам вясны і радасці!
Клавдия Семеновна 05.04.2015 18:19 Заявить о нарушении
Прыемна)
І Вам Любові і Вернасці! Прыгажосці навокал! Святла!
З Павагай,
Анастасия Котюргина 05.04.2015 18:17 Заявить о нарушении