Рoздум аб жаночай долi

Ты што, Галiна, звар’яцела,
Што вершы пачала складаць?!
Падумай аб патрэбах цела,
Ды каб сям’i паесцi даць!

Жанчыне што спакон вякоў
Бог загадаў рабiць? –
Радзiць дачушак i сынкоў,
Мужчыне суп салiць.

А болей волi – болей солi,
Бо думкi - недзе ў вышыне…
Падумай над жаночай доляй,
Ды не кажы, што соль - у  вiне.

Хайяма гэта перспектыва
Збiвае з толку мужычкоў.
Жанчыне Бога дырэктыва –
Кармiць «авечак i ваўкоў»:

I на рабоце каб гарэла,
I дома добра каб было,
I каб нiколi не хварэла,
I берагла ў сям’i цяпло.

Парой бывае вельмi цяжка
Усё ў балансе ўтрымаць,
I пасля тысяч абавязкаў
Яшчэ танцоркай лепшай стаць!

Дзе ж сiлы ўзяць, каб век гарэць
Без стрэсаў i дэпрэсiй? –
Дай, Божа, розум вам празрэць,
Мужчыны ўсiх прафесiй:

Любоў, пяшчота зробяць цуд,
Памогуць зарадзiцца…
Без ласкi вашай нам – капут,
Як кветцы без вадзiцы.

Як без бензiну мэрсэдэс
Паквокча ды застыне –
Так без прызнанняў iнтарэс
Наш да жыцця астыне.

Залiце ж палiва хутчэй,
Матор свой завядзiце –
Прыемней, радасней, лягчэй
Жаночы лёс зрабiце!
                2005


Рецензии
Галочка,у меня не получилась ссылка на медитацию"Чаша света"советую обратить на неё внимание!Светлана.

Светлана Сола   07.03.2015 03:56     Заявить о нарушении
В растерянности... Что не так?
С уважением и пожеланиями всего самого прекрасного в преддверии праздника,
Галина

Галина Харитоненко Анкута   07.03.2015 06:01   Заявить о нарушении
Всё в порядке!С праздником.А "Чаша Света",которую мы используем в подготовке к соединению.есть на сайте и можно её скачать!Набрать"Чаша Света"(университет Света Гелиос)С теплотой.Светлана.

Светлана Сола   07.03.2015 07:57   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.