Катаверш. Кузя-паэт

У кацюні — сэра Кузі —
сёння  свята — стрэча з Музай.
Да яе ен рыхтаваўся:
доўга з ранку вымываўся:
язычком і слінкалапкай,
потым зубкі чысціў тапкам,
кіпцюры тачыў аб ложак,
і пыхцеў пры тым, як вожык.
Апасля пад'еў — ад пуза:
бо не жарт — вячэра з Музай!
І, каб быць свяжэйшым "тварам"
заваліўся пакімарыць.
А ва сне сабаку ўбачыў —
і нагамі задрыгачыў,
і, "ўзляцеўшы" на бярозу,
пагубляў унізе крозы...
На галінцы ўздрыгануўся
і... ад гэтага... прачнуўся.
Глянуў —  шар (напэўна, пуза!)
і ні Жучкі, ані Музы.
Што ж цяпер рабіцьма з гэтым?
Як без Музы стаць паэтам?

——————————————

Рисунок Виктора Чижикова


Рецензии