Семь чудес

Край лугоў і бароў, ручаінак і рэк...
Столькі цудаў навокал
Бачыў ты, чалавек?

З іх першае – поле жытнўвае
Хачу вам сябры паказаць,
А вочкі яго васільковыя
Ласкава у неба глядзяць.

Другое з іх – пашня ўзараная –
На ёй працаваў хлебароб:
- Ні свет ні зара ўстаў рана я,
Каб толькі ўраджай быў, дай Бог!

З іх трэцяе – неба празрыстае,
Павольна аблокі плывуць
І сонейка свеціць лучыстае,
Анёлы на небе жывуць.

Чацвёртае цуда – крыніца:
Струменьчык крыштальнай вады.
Ты хочаш з крыніцы напіцца?
Дык пі і не будзе бяды.

На пятае цуда, сябры мае,
Хачу я глядзець зноў і зноў:
Навокал лугі неабдымныя –
Яны ўвасабляюць любоў.

А бор – гэта цуда шостае.
Стаяць веліканы дуьы
І кветкі растуць там дзівосныя,
Не рві іх – не будзе бяды.

Шэсць цудаў я вам паказала,
Лічыць іх магу цэлы век,
Галоўнае ж цуда напэўна
На гэтай зямлі – чалавек.


Рецензии