Смецце

Навокал, усюды,
Раскідана смецце:
На сэрцы,
У думках,
У кожным,
Па свеце.
Шукаем ратунку
Ад злобы,
Ад болі,
Ад крыўды,
Нянавісці,
Ад непакою.
Шукаем павагі,
Вядомасці,
Славы
Каханне адкінута…толькі жаданне…
Мы самі сябе раз’ядаем і травім.
Змагаемся з ценем. А трэба?
Мо з намі?
Забруджаны думкі,
Бяз сэрца блукаем
Раскідана смецце.
Душы губляем.


Рецензии
тэма выдатная....поспехау у творчасці!

Владимир Гайдук   27.07.2016 16:44     Заявить о нарушении
Дзякуй за водгук!

Татьяна Анисько   16.08.2016 11:44   Заявить о нарушении