Метро

Метро.
Розныя твары, пустынныя вочы.
Едзеш.
Асэнсоўваеш зробленнае ўжо неаднойчы.
Шчаслівая, але перад народам баязлівая.
Сорамна глядзець людзям у вочы,
Але ніхто не здагадаецца, што твой мозг хоча.
Калёсы чыгункі.
Вагоны качаюцца нібы калыска.
Мары лятаюць вельмі блізка.
Пах запалу кружыць над галовамі.
Твой позірк напоўнены свядомымі словамі.
Станцыя.
Выходзіш на платформу маленькай Радзімы.
Апошнія гады былі лютыя зімы.
Успамінаеш прыемныя моманты
Ногі цягнуцца ў цемру горада.
Памяць.
Застанецца гэты вечар ў галаўной скрынцы.
Ты не забудзеш - назаўсёды засеў у сэрцы.


Рецензии