Першы снег

Як першае каханне першы снег…
Пяшчотны і нясмелы пацалунак
Зямлі і неба. Урачыстасць стрэх -
Ад шэрасці штодзённай паратунак.

Як светлая надзея першы след - 
Таропкі  почырк, аркуш чысты, снежны  …
І кожны крок , як і ўвесь Сусвет,
У шчырасці сваёй такі бязмежны.

І так трывожна  - першая завея,
Што замятае сцежкі на растанне…
Я не згублю цябе, мая надзея,
Спяшаюся… На першае спатканне…


Рецензии
Прыгожы Ваш верш на беларускай мове, паважаная Полюшка. Дзякуй за родную мову.
З павагай, Тамара.

Тамара Родник   29.11.2017 13:38     Заявить о нарушении
Дзякуй, Тамара! Вельмі прыемна!

Полюшка   30.11.2017 19:17   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.