Мудрэц

Аднойчы
я запытаўся ў буддыскага мудраца аб тым,
Што важней: прыгажосць знешняя,
ці прыгажосць унутраная?
Ён акінуў мяне позіркам,
І амаль не задумваючыся, адказаў:
- Прыгожы знешне чалавек хутка пастарэе
і на ягоным твары з'явяцца змаршчыны,
а прыгажосць унутраная
такой і застанецца,
бо яна паяднаная з душой
і непадуладная часу.
Цяпер я разумею,
чаму людзі часта кажуць,
што мудры той,
хто на памылках іншых вучыцца,
хто ўзбагачае памяць сваю
тымі ведамі, што мудрасць даюць.


Рецензии