Парада

Якія б цяжкасці
не выпадалі на ваш лёс,
пастарайцеся
захаваць і зберагчы
ў глыбіні сваёй душы
дабрыню, цярпенне і веру.

Толькі яны
дапамогуць знайсці
той адзіны
і правільны шлях,
што знітаваны думкамі з чалавекам,
яго існасцю і прыродай.


Рецензии