Уначы

 Непрыкметна патух вечар позні,
 Ноч павісла суцэльнай сцяной,
 Укрывае яна асцярожна
 Цёмнай коўдраю сон і спакой.

 Прачынаецца месяц бязрогі,
 Лашчыць зоркі халодным святлом.
 Прытаміліся бегаць дарогі,
 Спачываюць за сонным сялом.

 Крыкне певень падчас з перапуду-
 Адгукнецца спрасонку другі.
 Цемната выцірае ўсюды
 Дзённы след непатрэбнай тугі.

 Цішыня каля хат зазвінела,
 Пэўна, вецер папаўся ў палон.
 На падушку паволі, нясмела,
 Запаўзае дакучлівы сон.

 Перад досвіткам знікне дзянніца,
 Згубіць ноч у траве цемнату
 І чароўныя сны будуць сніцца
 Толькі мне аднаму...Аднаму...


Рецензии
Лёня, здравствуй! Стих ложится на душу.
Однако, посмотри на такие варианты строчек:

...Прытамлённые бегам дароги,...

...Крыкнуу певянь. За им, с перапуду,
Адгукнууся спрасонку други.

...Цишыня каля хат зазвинела,...

У тебя неплохо получается!
Прими мои пожелания творческого вдохновения.

Евгений Карпов Ярославль   12.03.2015 22:16     Заявить о нарушении


Яўгеній,дзень добры! Дзякуй за сяброўскую падтрымку і ўвагу да маей
сціплай творчасці! Што датычыцца тваіх заўваг, то я падумаю.
Але адразу адзначу: дзе вядзецца гутарка пра пеўняў - нічога мяняць
не буду.Гэта ў цябе, у Скорычах, на водшыбе, пеўні галасілі ўсю ноч і
калацілі Зарэча, Воўчае Балота, магчыма і Міранку.
У мяне,у Вобрыне, тым больш ля канторы, певень уначы крыкне падчас /иногда/
і на гэтым канец... аж да світання. Улоўліваеш розніцу? Але гэта, жартам кажучы.
Разумееш, Яўгеній, цяжка пісаць на беларускай мове. Пазабываліся шмат
якія словы , іх сэнс. Вядома, столькі гадоў у "эміграцыі". Ды што табе
казаць, сам гэта адчуваеш. Пішу часамі, галоўным чынам, каб не забыць
РОДНУЮ МОВУ.

Сустрэнемся-пагаворым. Лявон.

Леонтий Обринский   17.03.2015 11:11   Заявить о нарушении
дазольце усунуцца у гамонку!сябры,гэта творчасць....у ей няма 2+2=4....таму кожны хто піша вершы чытаючы другога нешта перайначыў бы....гэта нармальна...а ляонцію шчыры дзякуй за добрыя вясковыя вобразы....ну проста цудоуныя....поспехаў у творчасці!і шчырае дзякуй за ужыванне роднай мовы!

Владимир Гайдук   19.10.2015 18:04   Заявить о нарушении