Шмат снега выпала

Каб трошкі болей пазітыва ў жыцці... Каб снег не перашкодай быў, а зімнім атрыбутам... як заўжды. Каб радаваў не толькі нашых дзетак, але і нас, што ўсё ніяк не можам збегчы ...сонм праблем мяшае радасці прыняцця зімнім ранкам паўметра снегу за вакном... на мінскіх тратурах... Давайце усміхнемся разам усе, паспачуваем дворніку  і прыбіральшчыцы ў офісе, якія ў столь плявалі мо дагэтуль... Зіма не доўга цягнецца, сябры... вясна ўжо блізка... калі ісці наўпрост, з прыродай ва унісон...і хоць пакуль яшчэ і вельмі слізка, і ўлада гідкая, даляр і кошт на малако паўзе ўверх, але мо там камусці зверху ў галаву, урэшце, прыйдуць думкі... змяніць абставіны на новыя, не толькі снегу пласт ...мятровы


Рецензии