Мой любы Минск!
Мой любы Мінск! З прадвечнае пары
Нясеш ў сабе гісторыю стагоддзяў,
Глядзіш з узвышша Мінскае гары,
Як устае зара твая на ўсходзе.
Як ружавеюць промні ў валасах
Тваёй лагоднай, сінявокай маці,
А туманЫ ў расплеценых касах
Ткуць габелен на кроснах сенажацяў.
Як будзіць золак вуліцы ад сну
І аканіц расплюшчваюцца вочы,
Як сустракае новы дзень вясну,
Абняўшы за танюткі стан дзявочы.
Як кожны ранак хвалямі ракі
Бурляць і захлынаюцца праспекты.
Нясе па жылах кроў паток людскі
І колы адбіваюць кіламетры.
Ты з кожным годам робішся сталей,
І вочы загараюцца імпэтам.
Мы ўсе - Асоль, а ты наш мройны Грэй
Пад ветразем пунсовым ў моры свету.
Мінск. 21.01.2015г.
Свидетельство о публикации №115012104715
Не,я пакуль Вас ня буду чытаць,а занясу у спіс выбраных...
Дайце трошачкі аддыхацца....
З павагай,Янка!
Иван Супрунович 19.04.2015 19:40 Заявить о нарушении
Дзякуй Вам!
З павагай, Людміла.
Людмила Воронова Супрун 29.04.2015 10:28 Заявить о нарушении