У небе - жауруки

Зазвініць мая крынічка
Найчысцюткаю вадой -
Я, дзяўчына-рагазнічка,
Падзялюся з ёй,
Што на сэрцы злосны вогнік,
Што ў вачах самотны дым...
Можа, гэта месяц-поўнік
Штосць наваражыў?!

Змый з вачэй маіх, сястрыца,
Зрок-урок з чужой зямлі!
Сэрцу дай майму напіцца
Мудрай чысціні!
І адкажа мне крынічка:
- Ты прад Богам не грашы!
Ты, дзяўчына-рагазнічка,
Чыстая ў душы!

Каб адтаяла сардэчка,
Каб урокі адышлі,
Вось табе святая свечка -
Бога памалі,
Каб у роднай Беларусі
Быў заўсёды лёс такі:
Над страхою - белы бусел,
У небе - жаўрукі!


Рецензии