Наваградчыне

Наваградчыне

Краю светлы мой, чысты,
У бязгрэшнасць улюблены.
У даль палеткаў квяцістых,
Засень ліпаў і кленаў.

Ты мая калыханка,
Месца лепшых прызнанняў.
Пацалункаў ,світанкаў,
Свет зары чыстым раннем.

Хвілька ночы духмянай,
Сумны поудзень у спякоту.
Крыж благіх пакаянняў,
І настрой нуднай слотай.

Толькі у думках на хвільку,
Да цябе дакрануся.
Ты ,скажу без памылкі,
Лепшы кут Беларусі!


Рецензии
Верш, як песня, атрымаўся…Толькі "ў"нескладовае даставіць(на клавіатуры, там дзе "щ")…
Дзякую!)

Людмила Воронова Супрун   03.03.2015 19:05     Заявить о нарушении
заўвага прымаецца!

Владимир Гайдук   04.03.2015 10:47   Заявить о нарушении