Дармовая паслуга

Дармовая паслуга

Каб на стале сытней,уежней стала,
Трусоў бабуля ў клетцы гадавала.
Сусед яе, хлапчына здаравенны,
У свежыне быў майстар незаменны.
Прыйшоў: нагамі дрыгнуў трус, і кропка.
Дзяцюк за стол спяшаецца таропка.
І пій, і жор, як бедуін з пустэльні,-
Паўлітра на стале і паўтруса ў патэльні.
Бабуля кажа:-Ну,а як аплата?
Дзяцюк даеў трусяціны астатак:
-Як што якое,смела запрашайце-
Рубля я не вазьму,а шкуру дык аддайце.


Рецензии