Каталоука

Мой сябрук, суседскі Воўка, —
вынаходнік. Ён стварыў
новы "цудаль" —  каталоўку.
Вам не трэба? А, сябры?

Не глядзіце, што з кардонкі
(Ну, каробка, ну, знайшоў...)
і што дах у клетцы тонкі,
ды затое гэта — шоў!

Тры каты (аж тры халеры!)
разам трапілі ў палон
ачмурэннейшай "кватэры" —
дабрачынна! Смехатрон!

Вымятацца не жадаюць —
смірна, ціхенька сядзяць,
нат хвастамі не хвастАюць —
ну, анёлы, дабрадаць!

Не грызуць, як звыкла, тапкі
і не точаць кіпцюры.
Падабралі сціпла лапкі —
не кацюні, а цары!

Так што вы, калі ў вас дома
ад катоўя тарарам,
не сумуйце: як знаёмым,
я вам Воўкі адрас дам.

Ён цяперака занЯты
цікавейшым — як мышэй
заманіць суседу ў хату
карамелькамі Рашэн.


Рецензии
З усмешкай!!!Добра, што i пра" Рашэн" успомнiлi.Скармiць бы ЯГО катам гэтым.Каты хоць мышэй ловяць.А Гэты каго ловiць?Загнаў цэлы народ у гэту " катоўню".
Дзякуй!!!

Сергей Бука-Вороневски   06.02.2015 03:55     Заявить о нарушении
Дзяеую! Цікавыя аналогіі. Нават усмешку аыклікалі, хаця пры такіх асацыяцыях трэба было б сумаваць.

Лаззаро   06.02.2015 19:35   Заявить о нарушении
Абдрукоўка: Выклікалі.

Лаззаро   06.02.2015 19:36   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.