Для слез і кахання,для светлых трывог,
Вы ліпеня добрыя феі.
Ад вас адарваць свой пагляд я не мог,
Так завадзь заслалі лілеі.
На роунядзі чыстай, празрыстай вады,
Вы шчырыя кветкі надзеі.
На хвалях пачуццяу тут станеш святым,
Люляе вас ліпень лілеі.
За лугам, што кветкамі летнімі лег,
Вы зывадзь аздобай адзелі.
І дзе б я ні быу ,вас у думках бярог,
Вянок з вас ля сэрца лілеі.
дзякуй вам ,Ірына!сення праспявау у тэлефонную трубку ваш верш аднаму наваградскаму кампазітару....сказау нядрэнна...у панядзелак бліжэйшы мы сустрэнемся і яна дапрацуе крыху як спецыяліст і напіша на нотным лісце....чакайце,будзеце мець свой вальс....усяго найлепшага!
нічога дрэннага не думайце,я не запамятаваў сваіх абяцанак....проста марыя іванауна увесь час занятая....вось паабяцала,што заутра спаткаемся...можа не абмане....творчых поспехаў!а вальс існуе і толькі яго запісаць застаецца...........
Дрэннае і не думала думаць!!!"Вальс-2" існуе на"стіхі.ру" з падзякай Вам, паважаны Уладзімір, а калі і не лягуць словы на ноты, гэта- не галоўнае, галоўнае- ЛЮДСКАСЦЬ і гучанне роднай мовы, і ведаць , што твае вершы некаму патрэбныя.З цяплом.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.