Кони

      Коні

Праз луг ,за вёскаю ,зялёны,
Галопам рушаць цішыню,
Бягуць няцугляныя коні,
Каб небасхілу дасягнуць.
А ён усе,чамусьці,далей,
Ды коням гэтае няўцям:
Іх вабяць сонечныя далі,
Што расхінаюцца вачам.
Б’юць капытом траву жывую,
Іржуць,падняўшы галаву.
Яны штодня вось так вандруюць,-
Сваёй няволі путы рвуць.
Ніяк жа коням не уцяміць,
Што  гарызонт-гэта падман,
Што за расхрыстаным прасцягам
Такіх лугоў,як тут,няма


Рецензии