Брыда

Зграбны контур вуснаў, зграбнасць думак.
На абцасах зграбная хада.
Гэткi распаўсюджаны гатунак!
Не, чакайце. Бачце: во брыда!

Я брыду прыкрыю пазалотай,
Цемра прэ праз шчылiны- бяда!
Што рабiць мне з гэтаю брыдотай?
Мае ў сэрцы месцейка брыда!

Адчыню апоўначы акенца-
Паляванне- сэнс i змест брыды.
Ранiцою да мяне вярнецца,
Развядзе крывавыя сляды.

Сытаю жывёлiнай муркоча
З капцюром бязлiтасным брыда.
Хто з ёй пагуляць, дарэчы, хоча-
Падхадзiце, людцы, цi ж шкада!

Ў белай сукнi у завулак шэры
Басанож пакрочу па сняжку.
Ды брыдусю чорнаю пантэрай
Павяду на срэбным ланцужку.


Рецензии
Як дарэчы. Сёння ж галалёд абяцалі. Нат падэшвай адчуваць трэба.)

Владимир Кабердин   04.11.2015 09:11     Заявить о нарушении
Можа яшчэ и будзе.

Владимир Кабердин   04.11.2015 09:11   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →