Лёд i полымя

Заставайся такой, як ёсць.
Каб не зведаць табе няшчасьця
ад майго «далібог», з майго ж.
Ты напэўна мяне не бачыш.

Як змяню праз люстэрка сэнс,
давядзецца шукаць дарогу.
Скрыжаванняў хапае ўдзень.
Не хапала шчэ ў ноч высноваў.

Пойдзеш прама, дык знойдзеш смерць.
А налева, дык сябра згубіш.
Застанецца  вяртацца ў хлеў, -
будзе вечным дзе верш мой люты.

Будзе справа – заходзь кахаць.
Праз каханне  маёнтак лісьцем
пажаўцее і ў чырвань
з нас, -
Палымянным,
 снягір  рабіне.

Колькі кветак вясной расьце!
Дастаткова і ў той рабіны.
Шмат такіх, што пяюць зіме,
як адзінаму выйсьцю...
Шчыра.
---

На выяве кветкі рабіны.


Рецензии