Не вучымся

У далячынь сыходзяць мары
І ў занядбанні паміраюць.
Па свеце Час блукае марна:
Не вучымся, што б ён ні раіў.
Куфэрак чалавечых сэрцаў
Пафарбаваны ў колер ночы.
У ім схавана прага смерці,
Як у кітайскім тамагочы.
Гучаць сюіты, вершы, стрэлы...
Лятаюць птушкі і гранаты.
Мы апраннаем наша цела
У лепшую кашулю брата.
Нібыта прагнем пакарання
І набліжаем час расплаты.
А будзе новае світанне -
Ізноў узнімем меч на брата.

11.01.2015.


Рецензии
Не вучымся, не учимся, не вчимося...

Ольга Сафронова Таганрог   20.01.2015 22:09     Заявить о нарушении
Но второгодник в школе жизни - звучит весьма интригующе... :) Сплетает карма узелки...

Дарья Дорошко   21.01.2015 15:10   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.