Погань выкинем у смецце

Хочам,добра каб жылося,
Рос прыбытак спакваля...
Дзе там?Жулля развялося,
Як у лесе тым галля.
   Як нам хораша спявалі:
   -У раю жыць будзеш ты...-
   Бізнесменамі пасталі-
   А ў нас кашэль пусты.
Нас з трыбуны заклікалі:
-Пацярпіце да пары!-
"Слугі"гмахі збудавалі-
Слёзы льюць "гаспадары."
   Ну а дзе ўсё ў дазволе
   І парадку няма дзе,
   Для зладзеяў там прыволле-
   Крадуць,што ні пападзе.
Малако вадой разбавяць,
Камбікорм знясуць з сабой,
Воўкам выць кароў заставяць-
Ну які ўжо там удой?!
   Хочаш хлеба,яек,шкварку-
   Сядзі дома,у вус не дзьмуй,
   Прынясе ўсё за чарку
   Табе п'яны ветрадзьмуй.
З рук усё можна купіці:
Ці паесць,ці пастраляць...
Засталося нам забыці,
Як сумленна выжываць.
   Прайдзісветы разбураюць
   Усё добрае,што ёсць,
   Стогнуць людзі,ды трываюць,
   Разбірае ажно злосць.
Хочам добра жыць на свеце,
То не трэба нам маўчаць.
Погань выкінем у смецце-
Сябе станем паважаць!

 


Рецензии