Забава

Дзень нядзельны.Сонца свеціць,
Птушкі голасна пяюць...
-Гэта трэба нейк адмеціць,
Волю вольную ўдыхнуць.-
-Удыхнуць? У чым жа справа?
У машыну-і айда:
Лес налева,рэчка справа,
Каламуціцца вада...
І дышы на поўны грудзі,
Навакол сапраўдны рай!
-Хлопцы,юшку варыць будзем?
-Ну вядома ж,харч давай!-
Разгуляліся на славу,
Весяліся,брат,давай...
І глядзіць на ту забаву
Шэршняў злосных цэлы грай.
-А чаго жа ім тут трэба?-
Усхапіўся тут адзін,-
Нам яны не да патрэбы,
З ружжа залп па ім дадзім!-
-Што яны табе зрабілі?
Не кіпі, сябра,астынь,
Ім таксама свет наш мілы,
А гудуць-бо гарачынь.-
Не паслухаўся парады,
Бахнуў у самае дупло,
Потым сам ён не стаў рады,
Бо вакол аж загуло.
Шэршні,нібы самалёты,
Наляцелі на сяброў,
Білі жалам сваім з лёту,
Аж кіпела ў жылах кроў!
Да ракі пабеглі з плачам,
Чуваць толькі "мацюкі":
-Ты навошта ўсё спартачыў,
Паляўнічы гэтакі?!-
   Ужо нядзеля на зыходзе,
   Ну а скура ўсё смыліць...
   Хочаш мірна жыць у прыродзе-
   Шэршняў трэба не дразніць!!!


Рецензии