Малiтва паэта

Хай сэрца народзіць малітвы
За ўвесь беларускі народ:
За тых, хто жывы і забіты,
Хто вераю доўжыць свой род.

Нас думкі, бы зёлкі лячылі,
Вялі па дарозе жыцця,
Дзе плакалі вочы Айчыны,
Нібыта малое дзіця.

А хто ж яе плач супакоіць,
Хто верне ёй мову і лёс
І раны Айчыны загоіць,
Каб памяць не ведала слёз?

Малюся штодня і штоночы,
Каб вера не знікла мая,
Каб шчасцем свяціліся вочы
Твае, дарагая зямля!

10.01.2015


Рецензии
Добра сказана, Валерый!

Вершы   11.01.2015 09:06     Заявить о нарушении