Вечар

   Сцеле вечар туман у лагчыны.
   Сонца стомлена сцішыла крок.
   З-за пагорка, святлом ад лучыны,
   На зямлю апускаецца змрок.

   Дрэмле вецер на дрэвах кудлатых,
   Цішыню захаваўшы ў дупло.
   Засвяціліся вочы ў хатах,
   Ды гамоніць крыніца адно.

   Ноч крадзецца дарогаю пыльнай,
   Цемнатой выцірае свой твар.
   Як заўжды, месяц поглядам пільным
   Закалыхвае вечар з-за хмар.

   Засынае святло ад лучыны.
   Думкі зноў завялі карагод
   І журбу адагнаць немагчыма,
   Калі цягнецца вечар, як год.
   


Рецензии
Вельми приемная чытаць на родная мове!!! Дык такия прыгожыя вершы!!! З падзякай Зоя

Зоя Помельникова   19.10.2018 20:36     Заявить о нарушении
А мне прыемна ад таго, што гэты верш, на беларускай мове,
не пакінуў Вас абыякавай.

З удзячнасцю...

Леонтий Обринский   22.10.2018 16:27   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.