Жыць для Хрыста

                «Бо, як цела без духу мертвае,
                Так i вера без дзеяу мертвая»
                Пасланне Якова 2-26
«Жыццё пражыць – не поле перайсці», –
Так прыказка народная нам сведчыць.
Але ж куды скіруем мы ступні,
Калі пяройдзем неўзабаве ў вечнасць?

Ці можам мы ўпэўнена сказаць,
Што нас чакае за парогам часу?
Мо, прыйдзецца з сабой грахі ўзяць
Ці без граху зямлю пакінем нашу?

Вось гэтае пытанне найважней,
Хто думае хоць кропельку пра Бога,
Каго хвалюе стан яго падзей
І безнадзейная жыцця дарога.

Мы цвёрда верым: Бог нам дараваў
Шчаслівы лёс і вечнае збаўленне.
Аб гэтым Ён у Бібліі сказаў,
І тут не можа быць зусім сумнення.

Каб гэта нам дакладней зразумець,
Патрэбна пад сабою мець падставу,
Пасведчанне ў сэрцы трэба мець,
Што мы жадаем для Ісуса славы.

Гасподзь разумна ўсё запланаваў,
Ён не пакінуў звышнароджаных
ні разу,
Святого Духа ў сэрцы нам паслаў,
Нібы дыскету ў камп’ютарную базу…

І забяспечыў сілай незямной:
Паслаў нам здольнасць тут
Хрыста праславіць,
Сваім жыццём, нібы пчаліны рой,
Яму няктар удзячнасці даставіць.

Як тыя пчолкі, мы павінны жыць,
Агульнай справай сэрцы заклапоціць,
Няспынна да труны Хрысту служыць,
Бо кветак на зямлі на ўсіх нас хопіць.

Давайце прынясем Хрысту букет
З тых спраў, што змогуць
Госпада праславіць.
Няма значэння, малады ці не:
Было б жаданне –
можна ўсё паправіць.

Успомнім першую сваю любоў,
З якой рупліва мы Хрысту служылі,
І як малітвы хвалявалі кроў,
І моманты – як быццам бы не жылі.

Калі грахом узбуджанная плоць
Таміла душу, пазбаўляла міру,
Пакуль не накідаў Хрыстос аброць –
І зноў мы адчувалі ў сэрцах ліру…

Які цярплівы і нязменны Бог!
Не забывае няньчыць нас сардэчна.
Дык разам узнясем падзякі рог
Таму, Хто шчодра
падарыў нам вечнасць!

І гэтая падзяка будзе ў тым,
Каб цалкам прысвяціць сябе для Бога,
Заўсёды разумець, што толькі ў Ім
Адкрыта нам да вечнасці дарога.

А той, хто запаволіў, сцішыў ход
І лічыць, што збаўленне ў кішэні,
Няхай згадае, як збаўляўся Лот
І асабліва з жонкаю яго здарэнне…

Яе Хрыстос здарма не прыгадаў,
Ён папярэдзіў вучняў і нас з вамі:
Усе, хто Богу сэрцы не аддаў,
Застануцца нікчэмнымі слупамі.

Яшчэ раз прыгадаем мы жыццё,
Што ціха правялі  мы з Божай верай.
Зрабіць папросім Бога адкрыццё
У сэрцах тых, хто мала Яму верыў…

Пакуль не позна, хай вядзе Ён нас
З Сабою разам да Крыжа Галгофы.
Памерці з Ім – які шчаслівы час!
Дабраславі, Гасподзь, падораныя строфы!


Рецензии
Очень глубокий смысл в стихе.

Инна Гунько 2   01.11.2015 18:47   •   Заявить о нарушении
Благодарю,Инна!

Иван Супрунович   02.11.2015 07:24   Заявить о нарушении
Добры вечар, Іван! З радасцю чытаю Вашы радкі на роднай мове ды яшчэ прасякнутыя такой верай і духоўнасцю!Няхай Бог бласлаўляе Вас і натхняе на новыя вершы-малітвы! Дзякую шчыра! З павагаю,

Мария Ючкович   20.01.2016 21:27   Заявить о нарушении
Дзякую Вам,Марыя,што не засталіся абыякавымі...
Шкадую вельмі,што дрэнна вучыў у школе сваю,родную мову.
Зараз абмежаваны у слоўным запасе,што дрэнна уплывае на якасць
вершаў.Але галоўную думку зразумець можна.
З павагай,Іван.

Иван Супрунович   20.01.2016 22:01   Заявить о нарушении
Дазвольце не згадзіцца з Вамі. Я, былая настаўніца роднай мовы, гэтага не заўважыла і стаўлю Вам па сваім прадмеце дзясятку. Рада знаёмству з земляком!

Мария Ючкович   20.01.2016 22:07   Заявить о нарушении
І я рады знаемству.
Доўга жыў у Мінску,зараз,на старасці,вярнуўся на бацькоўшчыну,
у Ваўкавыск.

Иван Супрунович   20.01.2016 22:13   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.