Паляванне

Цікава быць на паляванні
Сярод кустоў і хмызнякоў,
Куды і сонца не загляне,
Дзе можна чуць ласіны роў.
Убачыш,зайка як праскача,
А там лісічка прабяжыць,
Дзесь птушка нейкая заплача,
У гразь уткнуўшысь,дзік ляжыць.
   Малюнкі дзіўнае прыроды!-
   Ад іх вачэй не атарваць!
   А паляўнічыя прыгоды?!-
   Хіба іх можна апісаць?!-
Стаю я неяк у засадзе,
Бо мы палюем на дзікоў,
Іх бачыў толькі ў заасадзе,
А тут прымаць я бой гатоў.
Маё ружжо напагатове,
Кідаю зоркі я пагляд,
А вуха кожны шорах лове,
Але пустынны далягляд...
І раптам пыл завіхурыўся:
І шум,і гам,і піск,і роў...
Ад страху нават зажмурыўся-
Імчыць паўдзюжыны дзікоў!
Ружжо,як палку, я трымаю,
Забыў:яно можа страляць-
На кабаноў я ім махаю:
Мо можа міма праляцяць?!
І сапраўды,далей пабеглі...
Няхай на волі пажывуць!
Ад сэрца ў мяне адлегла,
Спакойна можна ўздыхнуць!
   Да, добра быць на паляванні,
   Паветрам свежым падышаць,
   Прыроды бачыць маляванне
   І прыгажосць не парушаць!


Рецензии