Пажаданне на Новы Год

Калі засвецяць зоркі ў небе
І месяц выплыве з-за хмар,
То атрымаеш па патрэбе,
Што пажадае Гаспадар!
А ён жадае хлеба,солі,
Крынічнай чыстае вады,
І каб шчаслівай была Доля,
І дабрабыта без бяды!
Каб вочы сонцам зіхацелі,
Здароўе добрае каб маць,
Збылося б тое,што хацелі,
І жыць бы доўга і кахаць!
Ды каб і грошыкі вяліся,
Сям'я бы добрая была,
Прыбыткам каб абзавяліся-
Па працы-кожнаму хвала!
Жывіце,людцы,у добрым свеце,
Якім бы ні быў Год для Вас,
У сваю Зорку Вы паверце,
У Новы Год!У светлы Час!
 


Рецензии
Класс! У першаню на стихаре мову беларускую бачу :-)
У светлы час! :-)

Озерный   06.01.2015 20:59     Заявить о нарушении