Супакойныя Каляды

Снег выпаў цалкам пад Каляды –
Уздоўж мяжы, дарог, ракі.
"Дык гэта к святу – чын-прылады", -
Так расцанілі сваякі.
Раптоўна ў сэрцы пасвятлела
Ад збеглых напрач чорных крыўд,
Кудысьці змроя адляцела
І прыняла чароўны від.

Зямля з прыкметай віншавання –
У навагоднім кажушку.
У супакоі, без пытанняў -
Анёлам белым на лужку...

06.01/15


Рецензии
Прывитаньне, Василь.
У Менску шмат снегу и студзёна.
Каляды будуць задаволены.

Ляксандра Зпад Барысава   07.01.2015 05:31     Заявить о нарушении
Снег выпаў цалкам пад Каляды –
Уздоўж засмучанай ракі.
“Дык гэта к святу – чын-прылады”, -
Так расцанілі сваякі.
Раптоўна сэрца пасвятлела
Ад збеглых напрач чорных крыўд,
Кудысьці змроя адляцела,
І змрок, як быццам, і не быў.

Василий Азоронок   07.01.2015 08:59   Заявить о нарушении
як у вас цудоуна атрымливаецца.

Ляксандра Зпад Барысава   07.01.2015 09:27   Заявить о нарушении