Туга

Снег белы, а цёмна. Марозіць.
Заўтра катацца. Рабіць.
Снегам горад заносіць.
Сумна. І позна ўжо піць.
Півака...А ўсё ж, туга.
Маўчаць вечарам мне і ноччу.
Як там нага? А што мне нага?
Куды захачу туды  крочу.
А куды я хачу? Ну, туды.Туды.
Ды я ж разумею. Што мне?
Чвэрць гораду мо без вады.
Мне ж на работу. Помню.
Што там гораду чвэрць? Так.
Замену знойдуць адразу.
Там шмат такіх небарак.
Заўтра за руль.І газу.


Рецензии