Играюць чароуныя скверы

Праз сорак гадоў, я ў Гродна
Ён быў  мне  прытулкам,  для  дум
Павольнай   іду  я, ступою
Пад топаляў, вырасшых,  шум
            Сумотна  чуць  стала  на сэрцы
            Іду па алеі  адзін
            Аб  порах далёкіх,  шчаслівых
            Прыходзіць  мне  шмат  успамін
Будынак  быў новы,  прыветны
Мы  клумбы ,садзілі  пад  ім
Цяпер  я стаю тут "бывалы"
Душой,  як  тады,  маладым
            Маўкліва  стаю,  аглядаю
            Змянілася  ўсё, не пазнаць
            І топаляў, што мы сажалі
            Стаіць, багатырская  раць
Бязлюдна , шмат зелені, кветак
Іграюць  чароўныя  скверы
Калісці  і мы тут  гулялі
Шчаслівыя,  поўныя  веры
            Пасля,  доля  нас  разагнала
            Нішто не  вярнецца назад
            Зямелька  дала  ўсім  працу
            І кожны  быў працы той, рад
Жыццё  нам  дабавіла  сілы
Мы ўперад  ішлі , не спыніць
У многіх  павыраслі  крылы
А  хтось, не знайшоў  сваю  ніць
            Хацеўбы  сягоння  пабачыць
            Я тых,  з кім шчаслівым  тут  быў
            З кім разам сядзелі  за партай
            З кім жыў,  і  з кім  думкі   дзяліў   


Рецензии