***
Зычу добрага настрою:
Гэты год, хоць не сабачы,
Ды кусае нас з табою.
Ён паеў сягоння грошы,
Разарваў маю штаніну -
Хоць і злосны, ды харошы:
Сябра я свайго не кіну.
Бо сабака мой не сіні,
А бялявы, бы сняжынка.
Мы яго на снег пусцілі,
Каб праклаў для нас сцяжынку.
З Новым годам! -- Шэпча вечар.
З Новым годам! -- Кажа ёлка.
У агні бенгальскіх свечак
Смех гучыць, ліецца звонка.
Свидетельство о публикации №114123108974