ператварэнне абраных

беззямельныя
то спачатку
такі урок
вось ад яйка да птушкі істота жыве і дзее

праз дзіцячае слёзы няхай народзіцца
новы прарок
бо ад самага малага не па Танаху
пагрозай вее

па-за бацькавай хатай
            прысмакамі маца
за плячамі струмені
пыл
мазалі
сера


калі-некалі -
                ёлкае ззянне цяльца   
калі-некалі - і святланосны
                ганіць
                веру

спадарожнік пяшчаны
храмавая бліскавіца
ты па моры ішла да людзей
                апрануўшы ў грэх кабету

там...

бялюткай нагодай Бейт а-Мікдаш узвысіцца
      невялічкай скініяй абараняў
                Каўчэг Запавету








(картина Н.К. Рериха)


Рецензии
Вельмi прыемна чытаць нешта на беларускай мове! Дзякую!

Роман Колодко   29.12.2014 09:32     Заявить о нарушении
І Вам дзякуй

Евгений Азгирь   29.12.2014 12:56   Заявить о нарушении