До Нового Года 3 дня

Тры дні нам засталося...
І Новы год пачнецца
Зноў...
І, мабыць, новага
Нічога я не з'ем,
Не вып'ю,
Не убачу...
І не пачую...
Галоўнае,я не адчую...
Змен...
А гэтак бы хацелася!
Паветра свежага глыток
Замест дыхАння ў мокрую
Ад слёз насоўку,
Настрою пазітыўнага,
Раство бо...
Хрыста пабачыць...
Папытаць яго...
Чаму ён не спраўляецца
Са злом, ці з чалавечым
Родам...
Чаму дагэтуль людзі
Не такія,
Якімі іх
Задумалі Багі
З Алімпу...
Маё пытанне застанецца
Без адказу...
Бо і неба церпіць
Гідкую паразу!

 


Рецензии