Раёнка

Чакаю паштальёнку:
-Ці не нясе "раёнку"?-
Бо аб усім на свеце
Напісана ў газеце!
Раскажуць усё,як трэба:
Ці шмат сабралі хлеба,
Шафёрам хто быў першым,
Ці камбайнёр найлепшым,
Якая дзе кароўка,
Хто доіць яе лоўка,
Дзе свінкі,дзе цяляткі?
-Да мяса ўсе мы падкі-
Падвор'е дзе якое?
Каму не да пакоя?
А здымачак карункі?
Яны як падарункі!
Квітнеюць зырка кветкі-
Шчаслівяць сэрца дзеткі!
Глядзець на ўсё любоцце!
А наш суботні Коця?
Ён пыскай не вароце,
Дае ўсім параду:
-Не здраджвай "Авангарду"!
Чакаю паштальёнку:
-Хутчэй нясі  "раёнку"!-
Удзячна я газеце,
Жыць добра з ёй на свеце:
Там знойдзеш усё па густу:
І як саліць капусту,
Кіно глядзець якое,
Чытаць што неблагое,
Цікаўна крыжаванка,
Яна як та прыманка,
Наш розум выпрабуе,
Увагі патрабуе.
Нарэшце паштальёнка-
І вось яна-"раёнка"!
Яе я пах удыхаю
І з радасцю чытаю!
Хто "Авангард"набудзе,
Той шкадаваць не будзе!!!


Рецензии