Купалле

на белорусском языке

Ці папараць-кветка цвіце?
Ой, цёмна купальская ночка,
Ці знойдзеш ты шчасце сабе,
Мая маладзенькая дочка?

Ці суджана будзе табе -
Ў кветках і шчасці купацца,
Ці ў маўклівай журбе,
Будзеш слязьмі аблівацца?

Ці папараць-кветка цвіце?
Прыгожая ноч на Купала...
Ці знойдзецца суджаны дзе,
Каб ты - яму кветачкай стала?


                1998 г.


Рецензии
шчыра, ад усяго сэрца. щчасця у жыццi.з павагай.

Анатолий Яльницкий   25.12.2014 10:52     Заявить о нарушении
Прывітанне, Анатоль!

Дзякуй за водгук!

З павагай,

Галина Синякова   25.12.2014 23:05   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.