Мама, мамачка, матуля

Мама, мамачка, матуля -
Словы простыя такія.
З вуснаў кожнага злятаюць
У часы і радасці, і суму.

Хто першыя крокі рабіць памагаў?
Хто ноччу вачэй не смыкаў?
Хто выслухаць можа заўсёды?
Хто думкамі побач заўжды?

Каму за жыццё мы дзякуй павінны сказаць?
Каго забываць непавінны ніколі?
Каму за клопат быць ўдзячнымі патрэбна нам?
Каго бліжэй  на свеце нікому не сустрэць?

І шмат пытанняў мы б маглі задаць...
Але ж...Адказ на іх адзін...

Мама! Мамачка! Матуля!


Рецензии