Як час бяжыць...

Як час ідзе... Ды не ідзе - бяжыць... і на шляху сваім надзеі трушчыць...удзень і ўноч... падзеямі, што ўшчэнт разбілі Плошчу.
2010 -ы, паўтарыся! Ды не на Плошчы толькі... ва ўсей краіне Беларусь!
Каб напужаць да колікаў і да бяспамяцтва ...ўсю гэтую злачынную ва ўладзе гнусь! Каб даць пасыл астатняму народу, што можна жыць і лепш ...і без смуроду! Што шлях да шчасця ёсць, што ён адкрыты, мяжа ўжо ніткамі кітайскімі пашытая, якія ўраз парвуцца, калі прыйдзе час... да Волі наш народ як здолее памкнуцца. І Ўкраіна - прыклад ёсць яскравы... Ідзе бо да Свабоды і да Славы! І хай баліць ёй зараз... і душа і цела, і гінуць мо не горшыя, бяруць удзел што... ў вайне за справу правую, але... Наперад крочаць, не назад...І нам ўжо нельга іх не падтрымаць!


Рецензии