Мы се родам з дзяц нства

Сталеючы, мы пакідаем дзяцінства
З яго непаўторнасцю гульняў і спрытных забаваў,
Дзе рагатка і пісталет былі збройным адзінствам,
З якімі мы здабывалі і волю, і славу.

У сталым жыцці ваярамі рабіліся хлопцы,
Ставілі мэты і спрытна ў іх, трапна цалялі,
І з рук працавітых, зазнаўшы, дзе мёд, а дзе воцат,
Тую рагатку дзяцінства не выпускалі.

Тая рагатка склікала сяброў пад харугвы,
І адпалохвала хцівых, хлуслівых, няшчырых.
Тая рагатка і сёння ў паходы рухае
І расхінае абсягі ўсё шырай і шырай.

Хай жа рагатка, як сімвал мужнасці нашай,
Нагадвае пра ганаровую з моладдзю працу,
Дзе пільнае вока і ваярскае сэрца гарачае
Ствараюць спакою, міру і мудрасці рацыю.

2014


Рецензии
Ой ..... слаб я в правописании.. но "се" или "усе"?

Георгий Хромовских   19.12.2014 11:42     Заявить о нарушении
Я так мяркую, што правапіс сайта не расчытвае у нескладовае і і беларускае. А можа я памыляюся? Дзякуй за каментар.

Людмила Дицевич   10.01.2015 17:23   Заявить о нарушении