Песня одинокой женщины

Дзе ты скачаш, мой конь гняды,
Па якіх лугах ты гарцуеш?
Не спыняючы годнай хады,
Жыццю радуешся і сумуеш.

Дзе ты, як жа цябе завуць,
У якой ты жывеш краіне?
Можа дом твой – мая Беларусь,
І душа твая служыць Айчыне?

А мо пошчак тваіх капытоў
Чуецца ў бліжнім замежжы,
І з краіны суседняй сватоў
Ты пашлеш, з прыгранічных межаў.

Ці ты пасвішся ў дальніх землях,
Палавінку сваю там шукаеш?
Зычным гіканнем з хатняй кельі
Каханую гучна гукаеш.

Ты ляці да мяне, мой косю,
Я так доўга цябе шукаю,
Срэбны іней выбеліў косы,
Залаты лістапад замест маю…

Толькі сэрца молада й звонка
Чуе песню падковаў тваіх
І вянчальных бомаў гамонку:
“Жаніх едзе! Едзе жаніх!”

Мне прысніся чароўнаю ночкай,
Прывязі мяне ў стайню сваю,
І з унукамі, зяцем і дочкай
Прымнажай дарагую сям’ю.

Ты імчыш да мяне, мой косю,
Праз адлегласці і гады
У маю залатую восень,
Мой каханы, мой малады.

Ты прымчаў да мяне, мой косю,
І спыніў тупат гулкай хады
У маю маладую восень,
Прычаканы мой малады!


Рецензии