ЗЮЗЯ

Каб было ў кватэры свята,
Хто вам елачку прынёс?
Хто прыйшоў да вас у хату? -
Гэта Зюзя - дзед мароз!

Доўга ён на конях ехаў,
Бачыў сцюжы і мароз.
Каб была зіма са снегам,
Маразы нам Зюзя вёз.

Сыпаў белыя сняжынкі
На палеткі і лясы,
Каб узгоркі і сцяжынкі
Чулі дзетак галасы.

Зюзя з лесу Белавежы
Нам прывёз арэхаў мех.
І цукерак смачных,свежых,
І дзіцячы гучны смех.

Каля ёлкі разам з намі
Водзіць Зюзя карагод.
Размаўляе, бы з сябрамі -
Сустракае Новы год.


Рецензии