І як вярнуць сабе магчымасць марыць? Баршчы ўсе гатаваць мы навучыліся і,мабыць, настаў ужо час вучыць рэцэпт другога блюда... і гэта... як забіць у сабе хто баязліўца, а хто гідкОга лізаблюда, хто хітраж-пага заўзятара ўлады, а хто манкурта, не мае моцы што каторы год ўстаць з канапы і на БТ глядзіць, якая Беларусь багатая. А я вось тут, на месцы лобным... на працы і плачУ за ўваход, каб пасядзець сярод людзей на пазітыўнай ноце... А быць павінна я на Плошчы, з такімі ж, бо жыццё ўжо такое спрошчанае... устаць, паесці...ды пас -ць, ізноў пажраць...ізноў пас -ць, мо хто і вып'е румку...дзве... пакуль не зашуміць у галаве... а потым зноў ...кладзецца спаць, каб зноў ... уранку неяк устаць, прадзерці вочкі, запацеўшыя з бяссоннай ночы... ізноў па крузе, у брыдкай і агіднай лужыне ... з БТ, з баршчом, з кілішкам яду... і не дадзім ніяк мы рады забраць жыццё сваё сабе... бо бачым навакол за здрадай здраду... людзей, сяброў, далёкіх, блізкіх і... абставін...
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.