Ражаство

РАЖАСТВО

Дзень святы –
Ражаство!
За акном — снегапад.
Усцілае мяцеліца
Коўдраю дол.
Сэрца поўніцца радасцю
Свята са свят.
Цудадзейным здаецца
Усё навакол.

За святочным сталом
Разам наша сям’я.
Ззяе фарбамі зор
Вышываны абрус.
Добрых,
Светлых Калядаў,
Радзіма мая!
З нараджэннем Хрыстовым,
Мая Беларусь!

17.12.2014


Рецензии