Душа на белорусском
Добра Душы пад лагодаю сонца,
Для выспявання цяпла её стае…
Вечны Стваральнік кідае бясконца
Душы сырыя ў Сусветы свае.
Добра… Ды міг гэты вельмі кароткі!
І паляцела іскрынка-Душа
З кушч паднябесных прамою наводкай
У невядомы, таемны абшар…
Што там сустрэне? Якія нягоды?..
Выйдзе ці не з тых іспытаў яна?
Добра, калі з вогнестойкай пароды
І ў мірыядах зусім не адна!
Свидетельство о публикации №114121110157
Людмила Михеева 11.12.2014 21:53 Заявить о нарушении